Алесь Каско


Аляксандр Канстанцiнавiч Каско

(10.12.1951-26.11.2017)





Сон пра 2085 год

Стаяў на рагу вуліцы Рагнеды,
блізка ад помніка сённяшняму пачаткоўцу,
якога яшчэ не друкуюць “раёнкі”,
і слухаў, як з расхрыстанага акна
гучала матчына калыханка.
Я так захапіўся, што не заўважыў,
як аб мае этнаграфічныя чаравікі
зачапіліся двое першакласнікаў.
“Даруйце, — сказаў мне адзін, — калі ласка!”
Другой, а гэта была дзяўчынка,
я дапамог падняць новую кніжку
з залацістымі літарамі “Роднае слова”.
Зрэшты, нічому я тут не здзівіўся,
бо і ў 1985-м
не верыў, што ўсё можа быць інакш.
Алесь Каско

Вершы А. Каско нярэдка маюць пункцірную псіхалагічную аснову, тым самым як бы падмяняючы сабою прыхаваную сюжэтную лінію, накірунак якой і падводзіць чытача да той ці іншай маральнай высновы (Леанід Галубовіч).







 
Паэтычныя зборнікі Алеся Каско ўяўляюць сабою своеасаблівыя кнігi-роздумы пра вечнае i мімалётнае, пра сутнасць жыцця i месца чалавека ў вялікім свеце.

Раiм наведаць

http://www.zhabinka.by/?p=20575#more-20575
http://zhabinkalib.by/16-krayaznaustva/258-ales-kasko.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий