Расціслаў Бензярук

Расціслаў Мацвеевіч Бензярук

(нарадзіўся 27.02.1944 г.)




Тры свечкі
Адкінем сёння мішуру і хлам,
Паверыўшы, што цяжкасці не вечна,
І разам зойдзем у Гасподні храм,
Перад амбонам тры паставім свечкі:

Перш за здароўе ворагаў сваіх,
Каб дабрыня адолела ў іх злобу;
Яшчэ дзве – за сям’ю, за нас саміх,
Каб адышлі няшчасці і хваробы.

Гарыць агонь і растапляе воск,
Цяпер усе памкненнямі адзіны:
І верым, што за нас цярпеў Хрыстос,
І памятаем продкаў і Радзіму.

Спадае з сэрцаў неймаверны груз,
Сыходзіць мір, святое прасвятленне.
…Маліцеся часцей за Беларусь –
Яе багацце,
                               Славу,
                                               Адраджэнне.

Р. Бензярук

























Больш падрабязна з кнігамі Р. Бензерука можна пазнаёміцца тут

Некаторыя казкі можна пачытаць тут










Комментариев нет:

Отправить комментарий