Васіль Сахарчук

Васіль Якаўлевiч Сахарчук

(10.07.1953 - 26.01.2003)


 

Васіль Сахарчук пачынаў працаваць над уласным творам альбо перакладам толькі пасля таго, як прапусціць яго праз сябе (Алесь Каско).

Трыялет

Ясназораю ціхай ноччу
я жадаю табе дабра,
каб успыхнула зноў зара
ясназораю ціхай ноччу.
Акрылёны ўспамінам, крочу
ў светлы храм і з яго алтара
ясназораю ціхай ноччу
я жадаю табе дабра.
Васіль Сахарчук
Вечнае

Плынь нашых дзён – як плынь вады.
Цячэ рака. Бягуць гады.
Усё купляю, – кажа зло.
Даю за так, – дабро сцвярджае.
А час адценні высвятляе
і хмурыць мудрае чало.
Васіль Сахарчук











Дзякуючы руплівай працы гэтага чалавека беларуская літаратура ўзбагацілася перакладамі твораў Эдгара По, Міхаіла Лермантава, Фёдара Цютчава і мноствам балгарскіх класікаў.


З некаторымі перакладамі можна пазнаёміцца тут 

Верш В. Сахарчука "Святочны дзень ёсць у вясны..."




Раім наведаць:



Комментариев нет:

Отправить комментарий