Васіль Гадулька

Васіль Уладзіміравіч Гадулька

(18.05.1946 – 15.06.1993)








Свет адмовіў паэту ў каханні.
Проста так без усякіх падстаў.
Той пакрыўдзіўся, засумаваў,
Захварэў і памёр на світанні.
Але вершы, якія ён склаў,
Мар ягоных чароўныя здані,
летуценні свае, спадзяванні
у магілу з сабой не забраў.
Нехта іх у сталіцу паслаў.
Неўзабаве ў прыгожым выданні
яго шчырага сэрца прызнанні
цэлы свет з заміраннем чытаў.
Свет адмовіў паэту ў каханні,
а самога ўсё роўна прызнаў.
Васіль Гадулька


«Рыхтаваў зборнiк вершаў i баек, але надрукаваць яго не паспеў: зiмой 1992 года, у страшэннай галечы i без сродкаў для iснавання, незразуметы, расчараваны i пакiнуты ўсiмi, трагiчна памёр i пахаваны на могiлках в. Федзькавiчы Жабiнкаўскага раёна». Вы здзiвiцеся, але гэта не некралог, а аўтабiяграфiя. Паэт, што яе напiсаў, Васiль Гадулька, памылiўся толькi з датай уласнай смерцi: памёр на паўгода пазней. Чалавек, якi дасканала ведаў некалькi замежных моў, кiнуў iнстытут на апошнiм курсе, працаваў у саўгасе паляводам. Пiсаў, але практычна нiчога не друкаваў. Першы зборнiк выйшаў толькi праз дзесяць год пасля смерцi” (Людміла Рублеўская)


http://knihi.com/Vasil_Hadulka/





Раім наведаць:

http://zhabinkalib.by/krayaznaustva/16-krayaznaustva/257-vasilij-godulko.html
http://zhabinkalib.by/krayaznaustva/istoriya-rajona/2-uncategorised/786-v-gadulka-vystava.html
http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1010-18-maya-2016-g-70-gadou-z-dnya-naradzhennya-vasilya-uladzimiravicha-gadulki-1946-1993-paeta-perakladchyka-pedagoga 

 


 


Комментариев нет:

Отправить комментарий